Уліковы запіс і падключэнне

Уваход, passkey, пошта, пароль, BBLX-код прылады і токены праграмы.

Уваход і аднаўленне

На старонцы ўваходу выберыце passkey або пошту і пароль. Калі ўліковы запіс створаны толькі з passkey, загадзя прывяжыце і пацвердзіце пошту ў кабінеце. Для прывязкі патрэбная новая праверка passkey. Без загадзя пацверджанай пошты аднавіць такі ўліковы запіс праз email нельга. Калі пароль яшчэ не зададзены, скарыстайцеся аднаўленнем доступу пасля прывязкі пошты.

Падключэнне праз браўзер

У bblx націсніце «Аккаунт» → «Подключить в браузере». Старонка «Падключыць праграму» адкрыецца з кодам. Калі адкрываеце яе ўручную, скапіруйце кароткі код з праграмы, націсніце «Праверыць код» і пацвердзіце толькі свой запыт. Код дзейнічае 10 хвілін. Калі тэрмін дзеяння скончыўся, націсніце «Получить новый код» у праграме.

Экран падключэння: уваход праз браўзер і альтэрнатыўная кнопка «Вставить токен»

Ручное падключэнне токенам

На старонцы «Падключыць праграму» ў кабінеце разгарніце дадатковы блок падключэння токенам. Стварыце токен са зразумелай назвай, напрыклад «Ноўтбук залы», і адразу захавайце яго: сакрэт паказваецца адзін раз. У праграме выберыце «Вставить токен», устаўце значэнне цалкам і націсніце «Подключить токен».

Кароткі код BBLX-… пацвярджае запыт прылады; сакрэт bblx_… дае праграме доступ да ўліковага запісу. Не публікуйце ні токены, ні дзейныя коды падключэння. Пры ўцечцы адклічце токен у кабінеце і падключыце праграму нанова. На агульным камп'ютары пасля спынення перакладу выберыце «Отключить аккаунт» і выйдзіце з кабінета ў браўзеры.

На здымках — рускамоўны інтэрфейс праграмы

Абноўлена 13 верасня 2026bblx.tech